-
Вопрос по беларуской мове:
написать водгук на тэму: кандрат крапива - баснаписец. желательно свое и обьемное-
Автор:
pablo20
-
-
Ответ:
Беларуская літаратура багата на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх індывідуальнасць Кандрата Крапівы вылучаецца велічна, непаўторна, ярка. Талент сатырыка асабліва праявіўся ў жанры байкі. Байкі К. Крапівы — самабытная з'ява ў беларускай літаратуры. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна: У чужое проса не сунь носа ("Сука ў збане"), Баба з калёс — каню лягчэй ("Дзед і Баба"), Кожны цыган сваю кабылу хваліць ("Пра Цыгана і кабылу"), Вялікаму каню — вялікі хамут ("Саманадзейны Конь"). Нямала ўласных афарызмаў пісьменніка ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі, атрымалі агульнанародную вядомасць: Другі баран — ні "бэ", ні "мя", а любіць гучнае імя ("Дыпламаваны Баран"), Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала ("Сава, Асёл ды Сонца"), Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч ("Заява"), Бывае іншы раз і з нашым братам, што галаву заменьваюць мандатам ("Мандат"). Байкі К. Крапівы, "населеныя" мясцовымі жывёламі і птушкамі (свіннямі, парсюкамі, валамі, цялятамі, сабакамі, варонамі, совамі, зайцамі), бічуюць адсталыя людскія звычаі, п'янства, забабоны, пляткарства, асуджаюць бюракратаў, раскрадальнікаў народных здабыткаў, падхалімаў. Падзеі ў байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны — з сялянскага жыцця, з вясковага побыту. У байцы "Дыпламаваны Баран" сатырык расказвае пра Барана, які быў настолькі дурным, што нават не пазнаваў сваіх варот. Ганарыўся ж Баран сваім трывалым лбом:Такога не страчаў ніколі лба я: Калі няма разумніка другога, Пабіцца каб удвух, Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух! У іншага дык выскачыў бы й дух, А ён — нічога.Каб лягчэй было ўбачыць Барана і вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалі мету, жартам назваўшы яе "дыпломам". Баран настолькі заганарыўся гэтым "дыпломам", што вырашыў паказаць сваю вучонасць перад Кошкай. Добра ведаючы абмежаванасць і тупасць Барана, Кошка растлумачыла, што свой "дыплом" ён заслужыў "не галавой, а лбом". Крыкуноў, саманадзейных людзей, прагных да славы, ды "вузкіх у плячах", высмейвае К. Крапіва ў байцы "Саманадзейны Конь". У якасці эпіграфа да байкі сатырык выкарыстаў народную прыказку "Вялікаму каню — вялікі хамут". Конь, які быў "з сабаку, можа, так, мо з добрае шчаня", скардзіцца на ўсё сяло, што хамут "нібы не да яго", патрабуе ад Гаспадара вялікага хамута. І вось мізэрны Конь упрогся ў воз, які цягнуў ламавік. Воз жа не скрануўся з месца, а "пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі, і затрымаўся ён аж ледзь на жываце". У вобразе Каня ўвасоблены рысы крыкуноў, людзей з прэтэнзіямі, якім не па заслугах "веліччу быць хочацца заўсёды". Маральна-бытавыя праблемы асвятляе К. Крапіва ў байцы "Махальнік Іваноў". Яна гнеўна выкрывае падхалімаў і падхалімства. Сюжэт байкі даволі просты: ваенком, задаволены вынікамі стральбы сваіх падначаленых, вырашыў успомніць сваю маладосць і пастраляць. Стрэліў пяць разоў — і ні адна куля не закранула мішэні. Салдаты ж, якія сачылі за стральбой, далажылі (прамахалі), што ўсе кулі трапілі ў цэль. Западозрыўшы падман, ваенком пайшоў на хітрасць: пачаў страляць халастымі патронамі. Але і пасля гэтага махальнік Іваноў далажыў, што "ў цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў". Шэф "пахваліў" Іванова, назваўшы яго сапраўдным падхалімам. Высмеяўшы аднаго падхаліма, К. Крапіва паказвае, што ў падхалімстве вінаваты не толькі асобныя людзі, але і грамадства ў цэлым. Падзеям міжнароднага палітычнага жыцця прысвечана байка "Жаба ў каляіне". Яна пачынаецца лірычнай замалёўкай летняй працы на сенакосе.
Еще 4 ненужных тебе вопроса, но это важно для поиска
-
Вопрос по беларуской мове:
На лесной дарозе.
Женя, Алеша и Янка вярталися з грыбоу. Сення яны натравили на грыбную мясцинку,набрали поуныя колики баравикоу. Настрой вам усих бык цудоуны. Хлопчыки весела перагаворвалися, хвалился сваими лепшими знаходками. Неузабаве стары бор скончыуся. Хутка павинна была паказацца их веска. Сябры прибавили уроку.
Знайдзице у первым сказе назоуники. Падкреслиць слова, яркими гэтыя назоуники змяняюцца у иншых сказках.
Знайдзице у тэксце аднакараневыя слова. Выдзелице у их корань.-
Ответов: 2
-
1 год назад
-
-
Вопрос по беларуской мове:
РЕШИТЕ!!!
У жанравых адносінах “Дзяльба кабанчыка”- гэта:
а) нарыс; б) апавяданне; в) аповесць; г) раман.
Як звалі дзяцей маці?
а) Сцяпан, Ніна, Вера, Волька; б) Сцяпан, Іна, Марыя, Коля;
в) Сяргей, Ніна, Вера, Сцяпан; г) Сцяпан, Ніна, Іра, Волька.
Па якіх дэталях можна меркаваць, што галоўны герой прыехаў дахаты?
а) ведае, дзе ў плоце адкідваецца штакетніца, ведае мянушку сабакі;
б) такіх дэталяў у творы няма;
в) ведае, што і дзе расце ў садзе, як завуць сабаку, карову, як адкрыць хату.
Па якой прычыне дзеці з’язджаюцца да маці?
а) дапамагчы па гаспадарцы; б) проста праведаць маці;
в) падзяліць кабанчыка і набраць розных прадуктаў харчавання;
Каму належаць словы: “Во… хоць кабанчык прывёў да маці”?
а) Ніне, б) Веры; в) Лёніку; г) Сцяпану; д) маці.
Хто з герояў твора быў “проста тоўсты і высокі, тварам ружовы, нібы той кабанчык, якога пашкрэблі, памылі цёплай вадой”?
а) Лёнік, б) зяць Коля; в) Сцяпан.
Хто з дзяцей жыў бліжэй за ўсіх да маці, але ў вёску наведваўся вельмі рэдка?
а) Сцяпан, б) Волька; в) Вера, г) Ніна.
Якая дэталь партрэта маці вельмі ўразіла Сцяпана, “ажно вачам зрабілася горача”, і ён жахнуўся ад убачанага?
а) ногі, б) галава; в) рукі; г) нос; д) вочы.
Хто з дзяцей больш любіць маці?
а) Вера; б) Ніна; в) Волька; г) Сцяпан.
Якая сцэна (эпізод у творы) самая галоўная, самая эмацыянальна напружаная( кульмінацыйная)?
а) прыезд дзяцей; б) ад’езд дзяцей; в) смаленне кабанчыка;
г) дзяльба кабанчыка; д) сон Сцяпана; е) наведванне могілак.
-
Ответов: 1
-
1 год назад
-
-
Вопрос по беларуской мове:
падзялице тэкст на частки. складзице и запишыце яго план. Дашына абява" Да брамки нашага двара кольки дзен падрад падыходзиу чорны-чорны, высоки и прыгожы сабака. Ён лажыуся на трауку и чакау якога-небудзь наедку. Дзеци першыя пра гэта здагадалися и, назваушы сабаку Чарли, пачали падкормливаць яго. Сабака з ахвотаю прымау ласунки и адзывауся на дадзенае яму имя. Адна з унучак гаспадара двара, Даша, вырашыла дзейничаць. Узяла аркушок тоустай паперы, каляровыя алоуки и написала абъяву: "Чорны, высоки, з белаю плямай на лбе сабака, адзываецца на кличку "Чарли", шукае гаспадара.-
Ответов: 1
-
1 год назад
-
-
Вопрос по беларуской мове:
Помогите пожалуйста на бел.языке подобрать слово синоним к слову:гадоу(в)-
Ответов: 1
-
1 год назад
-